API CatDog
Дакументацыя для распрацоўшчыкаў (ад 15.11.2024)
CatDog - дае зручны спосаб атрымання інфармацыі праз пратакол API. У дадзены момант вы можаце атрымаць у фармаце JSON гео-пазнакі некаторых катэгорый і спіс усіх аб'яваў з катэгорыямі ў фармаце XML.
API у фармаце JSON
1. Для атрымання геа-пазнак аб'яваў неабходна зрабіць запыт (GET, POST) на адрас:
https://catdog.by/index.php?route=api/catdog/geo
Даступныя параметры:
maps=category - азначае атрымаць усе пазнакі карты са старонак катэгорый;
maps=product - азначае атрымаць усе пазнакі карты са старонак аб'яваў і асабістых старонак аўтараў;
maps=other-1- азначае атрымаць усе пазнакі карты c id 1 (id можна атрымаць у html тэгу c атрыбутам id="bus-gmaps-other-1" неабходнай старонкі);
filters[category]=15 - азначае атрымаць пазнакі канкрэтнай катэгорыі з id 15 (id можна атрымаць у html тэгу "body" неабходнай старонкі, апісанне API будзе пазней);
filters[product]=15 - азначае атрымаць пазнакі канкрэтнай аб'явы ці старонкі аўтара з id 15 (id можна атрымаць у html тэгу "body" неабходнай старонкі, апісанне API будзе пазней);
language=be-by - азначае атрымаць гео-пазнакі паводле мовы з кодам ISO 639-1 і краіны з кодам ISO 3166-1 (падтрымліваюцца коды: be-by, en-gb, ru-ru);
Параметра ліміту, краіны і горада пакуль няма, але будзе пазней.
Гатовыя спасылкі:
Спіс спецыялістаў па пошуку жывёл
API у фармаце XML
Гатовыя спасылкі: