
З 1 ліпеня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь галеброды будуць больш актыўна пазбаўляцца ад жывёл (сабак) у сувязі з увядзеннем абавязковага падатку для ўсіх уладальнікаў сабак (нават без рэгістрацыі). З аднаго боку добра, што ў іх не будзе жывёлы і не будуць пладзіць, а з другога жывёлы масава загінуць. Думаю трэба было навешаць усюды камеры відэаназірання і прымусіць міліцыю лавіць пладзільшчыкаў, а потым уводзіць падобныя падаткі. Цярпення вам валанцёры.
За кошт гэтага падатку забіваюцца жывёлы.
НК РБ Артыкул 309(1). Ільготы па падатку за валоданне сабакамі
1. Вызваляюцца ад падатку за валоданне сабакамі:
- інваліды, якія валодаюць сабакам-павадыром;
- інваліды I і II групы;
- інваліды III групы - у дачыненні да аднаго сабакі;
- асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту або маюць права на пенсію па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, - у дачыненні да аднаго сабакі;
- бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, - у дачыненні да аднаго сабакі;
- бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі) у шматдзетных сем'ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да васемнаццаці гадоў - у дачыненні да аднаго сабакі;
- асобы, якія пражываюць у аднакватэрных або блакіраваных жылых дамах, - у дачыненні да аднаго сабакі.
Пры наяўнасці ў асоб, указаных у абзацах чацвёртым-восьмым частцы першай гэтага пункта, двух і больш сабак:
- вызваленне ад падатку за валоданне сабакамі прадастаўляецца ў адносінах да сабакі, стаўка падатку па якой больш;
- вызваленне ад падатку за валоданне сабакамі прадастаўляецца ў адносінах да любога з сабак, стаўка падатку па якіх роўная паміж сабой.
Валанцёрам трэба шукаць інвалідаў 1й і 2й групы або пенсіянера для аднаго сабакі, каб яны на сябе запісалі сабак. Валанцёраў 100% будуць здаваць суседзі ў падатковы орган.






